23 лістапада 2016 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у Гасцёўні Уладзіслава Галубка адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастака Віталя Касаткіна «Нафта як мастацтва».

2cb_5829ae8a[1].jpg

Віталь Касаткін – пецярбургскі мастак, які працуе ў арыгінальнай тэхніцы "Рэльефны жывапіс". У Пецярбургу, у гэтай унікальнай манеры працавалі дзед і бацька майстра. Прыёмы тэхнікі перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Прадзед Віталя Касаткіна быў уладальнікам граматы князя Вяземскага, які з'яўляўся пастаўшчыком імператарскага двара за лепшы падарунак. (1903 г.).

Віталь Касаткін скончыў Пецярбургскую Акадэмію Майстэрстваў ў 1990 годзе па спецыяльнасці «архітэктура». З поспехам удзельнічаў у розных выставах у Расіі, Германіі, Аўстрыі, Францыі і ЗША. Яго працы і працы сяброў майстэрні сустракаюцца ў зборах вядомых людзей як у Расіі так і за мяжой.

Ён з'яўляецца першым расійскім мастаком, які прафесійна шмат гадоў працуе нафтай. Ідэя выкарыстання нафты была яму пададзеная ў Міжнароднай Гільдыі майстроў, дзе палічылі, што нафта можа добра дапоўніць яго незвычайную тэхніку. Як аказалася, нафтавая палітра здольная замяніць звыклыя фарбы.

Аўтар лічыць, што нафта унікальная і ў яе бязмежныя магчымасці ў выяўленчым мастацтве. У працэсе работы Віталь выявіў ўласцівасці нафты, аналагаў якім няма ні ў якіх іншых выяўленчых матэрыялаў, якія дазваляюць дабіцца незвычайнага эфекту ў працах.

Нафту з розных месцараджэнняў мае розныя адценні. Нядаўна мастак стварыў працу, у якой прысутнічалі практычна ўсе адценні нафты, якая здабываецца ў Расеі. Выставы і майстар–класы спрыяюць таму, што магчыма нафту ў далейшым зойме годнае месца ў выяўленчым мастацтве. Новы напрамак у жывапісе нават атрымала назву – «нафтазм».

Выстава «Нафта як мастацтва» дэманструе цыкл «нафтавых» прац пра Далёкі Усход, Паўночны Ледавіты акіян, Якуцію, аб месцараджэннях нафты ў Расеі і Беларусі.

Источник: histmuseum.by, фото: архив проекта

  • Комментарии
Загрузка комментариев...