З 7  чэрвеня 2017 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Мясцовае насельніцтва”. 
3e0_59354b76[1].jpg
Па задуме аўтара праекта Уладзіміра Багданава, выстава прысвечана не столькі ваеннаму аспекту: на фотаздымках – мясцовае насельніцтва, сялянскі побыт, непаўторныя беларускія краявіды. Рэдкія чорна–белыя фотаздымкі, большасцi з якіх невядома, дапамагаюць глыбей асэнсаваць тагачасны лад жыцця беларусаў. З цягам часу яны набываюць не толькі гістарычную каштоўнасць, але і становяцца своеасаблівымі мастацкімі дакументамі падзей пачатку 20 стагоддзя.

Выстава “Мясцовае насельніцтва” – другі паказ калекцыі фотаздымкаў Уладзіміра Багданава ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе ім сумесна з музеем быў арганізаваны выставачны праект “Праз 90 гадоў і лінію фронта. Першая сусветная вайна на Беларусі”.

Крыніца: histmuseum.by

  • Комментарии
Загрузка комментариев...